1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Цэнтрам падрыхтаваны растлумачэнні для

Цэнтрам падрыхтаваны растлумачэнні для суб’ектаў малога прадпрымальніцтва

02.10.2025

У мэтах аказання метадалагічнай дапамогі суб’ектам малога прадпрымальніцтва ў пабудове сістэмы абароны персанальных даных Цэнтрам падрыхтаваны растлумачэнні аб апрацоўцы персанальных даных пры ажыццяўленні дзейнасці такіх суб’ектаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, самазанятых, блогераў, рамеснікаў, суб’ектаў аграэкатурызму.

У растлумачэннях знайшлі адлюстраванне як агульныя пытанні рэалізацыі Закона аб абароне персанальных даных, так і асаблівасці ўжывання заканадаўства аб персанальных даных у дзейнасці суб’ектаў малога прадпрымальніцтва.

Растлумачэнні змяшчаюць чэк-ліст па прывядзенні дзейнасці аператараў-суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў адпаведнасць з патрабаваннямі Закона. Звяраючыся з ім, можна самастойна ацаніць свой бізнэс на прадмет яго адпаведнасці патрабаванням Закона.

Растлумачэнні і чэк-ліст даступныя для запампоўкі ў раздзеле “Асаблівасці апрацоўкі персанальных даных па сферах”.

 

Версия для печати