1. Главная
  2. Аб цэнтры

Аб цэнтры

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўпаўнаважаным органам па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных.

Афіцыйнае найменне:

поўнае: Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь;

скарочанае: Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

Прававы статус

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных з’яўляецца юрыдычнай асобай, створаны і дзейнічае ў форме дзяржаўнай установы.

Заснавальнікам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных з’яўляецца Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных дзейнічае незалежна на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З ”О защите персональных данных“, Палажэння аб Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных і іншых актаў заканадаўства.

Асноўныя задачы і функцыі:

Асноўнымі задачамі Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных з’яўляюцца:

  • прыняцце мер па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных пры апрацоўцы іх персанальных даных;
  • арганізацыя навучання па пытаннях аховы персанальных даных.

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных у адпаведнасці з асноўнымі задачамі выконвае наступныя функцыі:

  • ажыццяўляе кантроль за апрацоўкай персанальных даных аператарамі (упаўнаважанымі асобамі);
  • разглядае скаргі суб’ектаў персанальных даных па пытаннях апрацоўкі персанальных даных;
  • вызначае пералік замежных дзяржаў, на тэрыторыі якіх забяспечваецца належны ўзровень абароны правоў суб’ектаў персанальных даных;
  • выдае дазволы на трансгранічную перадачу персанальных даных, калі на тэрыторыі замежнай дзяржавы не забяспечваецца належны ўзровень абароны правоў суб’ектаў персанальных даных, а таксама вызначае парадак выдачы такіх дазволаў;
  • уносіць прапановы аб удасканаленні заканадаўства аб персанальных даных, удзельнічае ў падрыхтоўцы праектаў актаў заканадаўства аб персанальных даных;
  • дае тлумачэнні па пытаннях прымянення заканадаўства аб персанальных даных, праводзіць іншую тлумачальную работу аб заканадаўстве аб персанальных даных;
  • вызначае выпадкі, калі не патрабуецца апавяшчэння Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных аб парушэннях сістэм абароны персанальных даных;
  • устанаўлівае класіфікацыю змяшчаючых персанальныя даныя інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) у мэтах вызначэння прад’яўленых да іх патрабаванняў тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны персанальных даных;
  • удзельнічае ў рабоце міжнародных арганізацый па пытаннях абароны персанальных даных;
  • ажыццяўляе супрацоўніцтва з органамі (арганізацыямі) па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных у замежных дзяржавах;
  • штогод не пазней за 15 сакавіка публікуе ў сродках масавай інфармацыі справаздачу аб сваёй дзейнасці;
  • рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых у адпаведнасці з заканадаўствам аб адукацыі;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам аб персанальных даных.

Сімволіка цэнтра:

Лагатып

Логотип

Эмблема

Эмблема-сокращенное наименование

Сцяг

Флаг