1. Главная
  2. Адукацыйныя паслугі
  3. Абучаючыя курсы

Абучаючыя курсы

12, 26 мая адбудуцца навучальныя семінары ”Апрацоўка персанальных даных у сувязі з працоўнай (службовай) дзейнасцю“.

Пытанні, звязаныя з апрацоўкай персанальных даных у сувязі з працоўнай дзейнасцю, маюць асаблівую актуальнасць, паколькі выпадкі, пры якіх наймальнік ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных работнікаў, вельмі шматгранныя і не абмяжоўваюцца толькі выкананнем работнікам працоўнай функцыі.

У сувязі з гэтым Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных запланаваны навучальныя семінары па апрацоўцы персанальных даных у сферы працоўных адносін, пройдуць яны як у афлайн, так у і анлайн-фармаце. Прынцыпы і агульны парадак работы з персанальнымі данымі ў арганізацыі, разгляд рэзюмэ, афармленні працоўных адносін, збор інфармацыі аб членах сям’і работнікаў, прадастаўленне персанальных даных трэцім асобам – гэтыя і многія іншыя пытанні будуць раскрыты ў рамках семінараў. Акрамя таго, у рамках семінараў прадугледжана бліц-сесія пытанняў і адказаў.

19 мая адбудзецца навучальны семінар ”Абарона персанальных даных пры іх апрацоўцы“.

У праграме:

  • агульныя палажэнні заканадаўства аб абароне персанальных даных:
    • ключавыя паняцці ў галіне абароны персанальных даных;
    • падставы для апрацоўкі персанальных даных;
    • патрабаванні да згоды суб’екта персанальных даных;
    • апрацоўка персанальных даных без згоды суб’екта персанальных даных;
  • механізм рэалізацыі праў суб’ектаў персанальных даных;
  • дзесяць абавязковых крокаў прывядзення дзейнасці аператараў, упаўнаважаных асоб у адпаведнасць з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З ”Аб абароне персанальных даных“;
  • адказнасць за парушэнне Закона (дысцыплінарная, грамадзянска-прававая, адміністрацыйная, крымінальная);
  • бліц-сесія пытанняў і адказаў.

Працягласць семінара – 6 акадэмічных гадзін.
Па выніках семінараў удзельнікам выдаюцца даведкі аб навучанні дзяржаўнага ўзору.

Заяўкі на навучанне падаюцца на электронную пошту pk@cpd.by.

Магчыма арганізацыя карпаратыўных семінараў па заяўках аператараў і ўпаўнаважаных асоб.

Даведкі па тэлефонах + 375 17 367 18 28, +375 17 367 02 29.