1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Законапраект ”Аб змене законаў

Законапраект ”Аб змене законаў па пытаннях абароны персанальных даных“ абмеркавалі на Кансультатыўным савеце

29.06.2026

29 чэрвеня на пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных абмеркавалі праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях абароны персанальных даных”.

Кансультатыўны савет – дарадчы орган на грамадскай аснове, у яго ўваходзяць прадстаўнікі дзяржорганаў, бізнес-супольнасці, юрысты і эксперты ў сферы прыватнасці. Адна з яго задач – фарміраваць рэкамендацыі па ўдасканаленні профільнага заканадаўства.

Як паведаміла намеснік дырэктара Цэнтра Іна Леус, законапраект падрыхтаваны ў рамках плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год, з мэтай актуалізацыі і ўдасканалення Закона № 99-З “Аб абароне персанальных даных” ад 7 мая 2021 года і прывядзення іншых законаў у адпаведнасць з яго нормамі. Дакумент плануюць унесці на разгляд ва Урад у жніўні.

Па словах начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Цэнтра Ірыны Пырко, змены рыхтуюць планава, без радыкальнай змены падыходаў – з улікам правапрымяняльнай практыкі, якая склалася.

Сярод ключавых мэт паправак:

  • знізіць адміністрацыйную нагрузку на арганізацыі пры апрацоўцы персанальных даных;
  • узмацніць абарону гэтых грамадзян пры выкарыстанні сучасных тэхналогій (відэаназіранне, аўдыёзапіс, аўтаматызаваная апрацоўка);
  • замацаваць на заканадаўчым узроўні практыку прымянення норм Закона № 99-З;
  • пашырыць паўнамоцтвы Цэнтра – у тым ліку ў нарматворчасці, прававой асвеце і ўзаемадзеянні з прафесійнай супольнасцю.

    Ірына Пырко падкрэсліла, што Закон “Аб абароне персанальных даных” павінен забяспечваць баланс паміж развіццём тэхналогій і абаронай інтарэсаў грамадства і асобнага чалавека.

    Праца Кансультатыўнага савета па выпрацоўцы прапановаў, накіраваных на абарону персанальных даных беларускіх грамадзян, працягнецца.

Версия для печати