Намеснік начальніка адукацыйных паслуг і сувязей з грамадскасцю: Шыбко Вольга Анатольеўна
Тэл. гарадскі: +375 17 367-02-29
e-mail: press@cpd.by
Паважаныя прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі!
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр) заўсёды гатовы аператыўна арганізаваць інтэрв’ю са спецыялістамі, падрыхтаваць неабходную інфармацыю, афіцыйныя каментарыі, удакладніць парадак арганізацыі фота- і відэаздымкі на розных мерапрыемствах, якія праводзяцца Цэнтрам.
З мэтай зрабіць сумесную працу якаснай, аператыўнай і эфектыўнай рэкамендуем прытрымлівацца наступнага парадку падачы запытаў для атрымання інфармацыі:
- Запыты павінны быць аформлены на рэдакцыйным бланку з указаннем калі і дзе будзе выкарыстоўвацца прадстаўленая інфармацыя.
- Запыты павінны змяшчаць спіс пытанняў, а таксама кантактныя даныя рэдакцыі і карэспандэнта (тэлефон, е-mail).
- Запыты накіроўваюцца на імя дырэктара Цэнтра.
- Журналісты замежных сродкаў масавай інфармацыі павінны мець пасведчанне аб акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь, выдадзенае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
- Запыты прымаюцца на электронны адрас: press@cpd.by.
- Запыты разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.