1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Адбыўся анлайн-марафон “Персанальныя даныя

Адбыўся анлайн-марафон “Персанальныя даныя ў сферы сацыяльнай абароны”

20.02.2023

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны персанальных даных адбыўся анлайн-марафон па пытаннях арганізацыі работы з персанальнымі данымі ў сферы сацыяльнай абароны.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі курыруемай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны сферы з усіх рэгіёнаў краіны.

Органы і арганізацыі сацыяльнай сферы ажыццяўляюць апрацоўку персанальных даных грамадзян, якія ў сілу іх стану здароўя, узросту, сацыяльнага статусу з’яўляюцца найбольш уразлівай катэгорыяй, што патрабуе павышанай увагі і асцярожнасці пры апрацоўцы (уключаючы прадастаўленне) іх персанальных даных.

Разабралі з удзельнікамі:

  • пакрокавы алгарытм прыняцця мер па забеспячэнні абароны персанальных даных у арганізацыях,
  • прававыя падставы апрацоўкі персанальных дадзеных,
  • пытанні навучання супрацоўнікаў,
  • апрацоўкі персанальных даных у працоўнай сферы;
  • асаблівасці працы з дадзенымі ў арганізацыях сацыяльнай абароны.

Праца па растлумачэнні заканадаўства аб персанальных даных будзе працягнутая ў самых розных фарматах.

 

Версия для печати