1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Беларусь прадставіць свой вопыт

Беларусь прадставіць свой вопыт на Еўразійскім кангрэсе па абароне даных

21.10.2025

20-24 кастрычніка 2025 г. пройдзе Еўразійскі кангрэс па абароне даных. Гэтае мерапрыемства арганізавана супольнасцямі і асацыяцыямі па бяспецы асабістых даных. Кангрэс прапануе пляцоўку для прафесійных знаёмстваў, абмену вопытам і ведамі на міжнародным узроўні.

У ім прымуць удзел эксперты, кампаніі, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі абароны персанальных даных і інфармацыйнай бяспекі.

У секцыі па рэгуляванні даных, трэндах і адукацыі беларускі вопыт работы ў гэтай сферы прадставіць першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Сяргей Задзіран і намеснік начальніка ўпраўлення кантролю і аўдыту Віталь Дзіско.

Версия для печати