1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Міжнародны форум па пытаннях

Міжнародны форум па пытаннях абароны персанальных даных прайшоў у Мінску

20.02.2023

26 студзеня 2023 года адбыўся Міжнародны форум па пытаннях абароны персанальных даных. Актуальныя пытанні, праблемы, лепшыя практыкі абмеркавалі ўдзельнікі мерапрыемства з ахопам у 5 гадзінных паясоў.

На форуме выступілі кіраўнікі ўпаўнаважаных органаў па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана, Сербіі, дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, прадстаўнікі бізнесу, эксперты ў сферы абароны персанальных даных і інфармацыйнай бяспекі.

Ключавая ідэя форуму – абмен айчынным і замежным вопытам у сферы абароны персанальных даных, разбор актуальных пытанняў і сучасных выклікаў, пошук аптымальных рашэнняў.

Замежны вопыт у онлайн-фармаце прадставілі:

Вагнер Мілаш Эдуардавіч, намеснік кіраўніка Федэральнай службы па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі;

Кутнаева Нурыя Асылбекаўна, дырэктар Дзяржаўнага агенцтва па абароне персанальных даных пры Кабінеце міністраў Кыргызскай Рэспублікі;

Мілан Марыновіч, камісар па інфармацыі грамадскай важнасці і абароне персанальных даных Рэспублікі Сербія;

Геворг Айрапецян, кіраўнік Агенцтва па абароне персанальных дадзеных Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Арменія.

Работа  форуму была арганізавана ў рамках тэматычных секцый, у фармаце адкрытай дыскусіі абмеркаваны пытанні тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны персанальных дадзеных, падрыхтоўкі спецыялістаў для сферы абароны персанальных дадзеных, праблемы трансгранічнай перадачы.

У рамках форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання журналістаў і рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі за супрацоўніцтва і актыўную інфармацыйную падтрымку тэмы абароны персанальных даных, а таксама падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшую працу ў сферы абароны персанальных даных, у якім прынялі ўдзел студэнты, маладыя навукоўцы і практыкуючыя юрысты з усёй краіны.

 

Версия для печати