1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. З клопатам аб персанальных

З клопатам аб персанальных даных: далучайцеся да сацыяльнай рэкламнай кампаніі Цэнтра!

19.08.2025

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных пры ажыццяўленні ўскладзеных на яго Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2021 г. № 422 “О мерах по совершенствованию защиты персональных данных” паўнамоцтваў прымае меры па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных.

Пры рэалізацыі гэтай задачы важная роля адводзіцца правядзенню тлумачальнай работы аб заканадаўстве аб персанальных даных, адным з эфектыўных інструментаў якой з’яўляецца распаўсюджванне сацыяльнай рэкламы.

З улікам аналізу сферы абароны персанальных даных, зваротаў і скаргаў, Цэнтр распрацаваў сацыяльную рэкламу, якая інфармуе грамадзян аб сваіх правах і дзейсных інструментах кантролю за апрацоўкай асабістай інфармацыі.

Сёння часта паступаюць запыты па пытанні магчымага размяшчэння і распаўсюджвання сацрэкламы аб абароне персанальных даных на прадпрыемствах і ў арганізацыях, школах і паліклініках.

Ці можна яе распаўсюджваць? Дзе спампаваць?

Мы бесперапынна праводзім сацыяльную рэкламную кампанію, каб кожны ведаў аб сваіх правах на абарону персанальных даных. Рэклама сёння раціруецца на радыё і тэлебачанні, яе магчыма ўбачыць на білбордах і экранах у 70 гарадах Беларусі.

Дзякуй усім, хто падтрымаў нас, і ўсім, хто яшчэ далучыцца да нашай сацыяльнай кампаніі!

Сацыяльная рэклама Цэнтра размешчана ў тэматычным раздзеле на сайце і ў воблачным сховішчы па спасылцы і даступная для запампоўкі.

Важна:

У адпаведнасці з заключэннем рабочай групы Міжведамаснага савета па рэкламе ад 23 студзеня 2025 года № 1-2025 рэклама прызнана сацыяльнай і рэкамендавана для размяшчэння (распаўсюджвання) да 1 сакавіка 2027 года.

 

Версия для печати