1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Даступна і на практычных

Даступна і на практычных прыкладах: падрыхтаваны першы паартыкульны каментарый да Закона аб абароне персанальных даных

20.02.2023

На нашым сайце прадстаўлены першы паартыкульны каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З “Аб абароне персанальных даных”. Ён падрыхтаваны Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь з улікам падыходаў, выпрацаваных у Цэнтры за час прымянення Закона, аналізу яго рэалізацыі “на месцах”, міжнароднага і замежнага вопыту рэгулявання разгляданай сферы.

Ён будзе карысны работнікам дзяржаўных органаў і арганізацый, камерцыйных кампаній, індывідуальным прадпрымальнікам і ўсім суб’ектам, чыя дзейнасць звязана з апрацоўкай персанальных даных, спецыялістам, адказным за ажыццяўленне ўнутранага кантролю за апрацоўкай персанальных дадзеных, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі абароны персанальных даных у Рэспубліцы Беларусь.

Паартыкульна каментарый да Закона аб абароне персанальных даных – гэта значны праект Цэнтра, які дапаможа аператарам і ўпаўнаважаным асобам дакладна прымяняць на практыцы заканадаўства аб персанальных дадзеных, а грамадзянам лепш зразумець Закон і свае правы ў частцы абароту асабістай, канфідэнцыйнай інфармацыі.

Каментар даступны для чытання по спасылцы.

Версия для печати