1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Закон аб абароне персанальных

Закон аб абароне персанальных даных перакладзены на беларускую мову

20.02.2023

З нагоды Дня роднай мовы Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных падрыхтаваны пераклад Закона аб абароне персанальных даных на беларускую мову.

З ім можна азнаёміцца на сайце, для зручнасці наведвальнікаў рэсурса дакумент можна спампаваць у розных фарматах.

Адзначым, што гэта грамадская ініцыятыва Цэнтра, супрацоўнікамі праводзілася значная і ўдумлівая праца над перакладам тэксту.

Вялікая ўвага была нададзена асаблівасцям перакладу юрыдычнай тэрміналогіі, што, несумненна, будзе садзейнічаць глыбокаму разуменню прававых норм заканадаўства аб персанальных даных.

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Аб абароне персанальных даных  Word
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Аб абароне персанальных даных PDF

Версия для печати