1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Празрыстасць і аператыўнасць: на

Празрыстасць і аператыўнасць: на сайце Цэнтра з’явіўся раздзел з адказамі на звароты, якія носяць масавы характар

08.07.2026

Звяртаем увагу грамадзян, што на сайце Цэнтра з’явіўся новы раздзел – ”Адказы на звароты, якія носяць масавы характар”. Цяпер самыя запатрабаваныя растлумачэнні будуць даступныя ўсім зацікаўленым асобам у адкрытым фармаце.

Прававая аснова для такой практыкі замацавана ў артыкуле 25-1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»: калі арганізацыя атрымлівае больш за дзесяць зваротаў аналагічнага зместу, адказ на іх можа быць апублікаваны на сайце замест індывідуальнай рассылкі. Пасля публікацыі наступныя звароты па той жа тэме разгляду не падлягаюць.

Запуск раздзела вырашае адразу некалькі задач:

  • аператыўнасць: заяўнікі атрымліваюць патрэбныя тлумачэнні і адказы на свае пытанні без чакання персанальнага адказу;
  • даступнасць: пазіцыя Цэнтра па пытаннях заканадаўства аб персанальных даных выкладзена ў адзіным, зразумелым фармаце і заўжды «пад рукой»;
  • аднастайнасць: усе бачаць вывераную пазіцыю Цэнтра, што зніжае рызыку розначытанняў.
Версия для печати