1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Навучэнцам пра персанальныя даныя:

Навучэнцам пра персанальныя даныя: прадстаўнік Цэнтра прыняў удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве

20.12.2024

Цэнтр прыняў удзел у мерапрыемстве, арганізаваным ДУА ”Гімназія №28 г. Мінска“ для старшакласнікаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ”Школа Актыўнага Грамадзяніна“ на тэму ”Моладзь – час выбару. Прафесійнае самавызначэнне“.

Прадстаўнік Цэнтра паведамiў аб асновах заканадаўства аб персанальных даных, правах, якімі валодаюць суб’екты персанальных даных, аб дзейнасці Цэнтра, у тым ліку яго кантрольных функцыях і разглядзе скаргаў суб’ектаў персанальных даных, а таксама аб адказнасці за парушэнне заканадаўства аб персанальных даных. Навучэнцы таксама дазналіся аб інфармацыйнай гігіене ў сетцы Інтэрнэт.

Версия для печати