1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Падведзены вынікі Беларускай студэнцкай

Падведзены вынікі Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2026

24.03.2026

З 18 па 20 сакавіка 2026 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася 22-я Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда. Адным з суарганізатараў мерапрыемства традыцыйна выступіў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

У рамках алімпіяды прайшоў спецыялізаваны конкурс Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных. Яго заданне было звязана з адным з ключавых канстытуцыйных правоў – правам на абарону персанальных даных.

Удзельнікі павінны былі прадэманстраваць практычныя навыкі працы з палітыкай апрацоўкі персанальных даных – дакументам, які тлумачыць грамадзянам парадак апрацоўкі персанальных даных канкрэтным аператарам.

Перамогу ў гэтым конкурсе здабыла каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ”Jus gentium“.

Удзельнікам каманды-пераможцы ўручаны памятныя падарункі.

Версия для печати