Пытанні, звязаныя з апрацоўкай персанальных даных у сувязі з працоўнай дзейнасцю, маюць асаблівую актуальнасць.
Выпадкі, пры якіх наймальнік ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных работнікаў, вельмі шматгранныя і не абмяжоўваюцца толькі выкананнем работнікам працоўнай функцыі.
Акрамя таго, наймальнікі апрацоўваюць персанальныя даныя пры разглядзе рэзюмэ суіскальнікаў на працаўладкаванне, афармленні працоўных (службовых) адносін, былых работнікаў, а таксама ў асобных выпадках членаў сям’і работнікаў.
У мэтах вызначэння аднастайных падыходаў да апрацоўкі персанальных даных названых катэгорый суб’ектаў персанальных даных, недапушчэння парушэння іх правоў Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных падрыхтаваны Рэкамендацыі па апрацоўцы персанальных даных у сувязі з працоўнай (службовай) дзейнасцю.
У Рэкамендацыях змяшчаюцца растлумачэнні па наступных напрамках:
- апрацоўка персанальных даных пры афармленні працоўных (службовых) адносін;
- апрацоўка персанальных даных у працэсе працоўнай (службовай) дзейнасці;
- апрацоўка персанальных даных суіскальнікаў на працаўладкаванне;
- апрацоўка персанальных даных блізкіх сваякоў (членаў сям’і) работніка;
- прадастаўленне персанальных даных работніка (у тым ліку звольненага) трэцім асобам.
Азнаёміцца з тэкстам Рэкамендацый можна ў банку даных ”Правапрымяняльная практыка“ ІПС ”ЭТАЛОН-ONLINE“.