1. Главная
  2. Рэкамендацыі па апрацоўцы персанальных

Рэкамендацыі па апрацоўцы персанальных даных работнікаў падрыхтаваны Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных

Рекомендации для работников

Пытанні, звязаныя з апрацоўкай персанальных даных у сувязі з працоўнай дзейнасцю, маюць асаблівую актуальнасць.

Выпадкі, пры якіх наймальнік ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных работнікаў, вельмі шматгранныя і не абмяжоўваюцца толькі выкананнем работнікам працоўнай функцыі.

Акрамя таго, наймальнікі апрацоўваюць персанальныя даныя пры разглядзе рэзюмэ суіскальнікаў на працаўладкаванне, афармленні працоўных (службовых) адносін, былых работнікаў, а таксама ў асобных выпадках членаў сям’і работнікаў.

У мэтах вызначэння аднастайных падыходаў да апрацоўкі персанальных даных названых катэгорый суб’ектаў персанальных даных, недапушчэння парушэння іх правоў Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных падрыхтаваны Рэкамендацыі па апрацоўцы персанальных даных у сувязі з працоўнай (службовай) дзейнасцю.

У Рэкамендацыях змяшчаюцца растлумачэнні па наступных напрамках:

  1. апрацоўка персанальных даных пры афармленні працоўных (службовых) адносін;
  2. апрацоўка персанальных даных у працэсе працоўнай (службовай) дзейнасці;
  3. апрацоўка персанальных даных суіскальнікаў на працаўладкаванне;
  4. апрацоўка персанальных даных блізкіх сваякоў (членаў сям’і) работніка;
  5. прадастаўленне персанальных даных работніка (у тым ліку звольненага) трэцім асобам.

Азнаёміцца з тэкстам Рэкамендацый можна ў банку даных ”Правапрымяняльная практыка“ ІПС ”ЭТАЛОН-ONLINE“.