1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Як скласці дакумент, які

Як скласці дакумент, які вызначае палітыку аператара ў адносінах да апрацоўкі персанальных даных?

29.04.2022

Новость о политике конфиденциальности

15 лістапада 2021 года ўступілі ў сілу палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ”О защите персональных данных“. У адпаведнасці з заканадаўствам Нацыянальнаму цэнтру абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь прадастаўлены паўнамоцтвы па правядзенні тлумачальнай работы аб заканадаўстве аб персанальных даных.

Цэнтрам падрыхтаваны Рэкамендацыі па складанні дакумента, які вызначае палітыку аператара (упаўнаважанай асобы) у адносінах да апрацоўкі персанальных даных.

Важна ведаць:

  • Палітыка павінна быць напісана простай і даступнай мовай і адлюстроўваць асаблівасці апрацоўкі персанальных даных у канкрэтнага аператара.
  • Аператар (упаўнаважаная асоба) абавязаны забяспечыць неабмежаваны доступ да Палітыкі.
  • Мэты і прававыя падставы апрацоўкі персанальных даных павінны быць канкрэтнымі, законнымі і фармулявацца да пачатку апрацоўкі персанальных даных.
  • У Палітыцы рэкамендуецца дакладна суадносіць мэты, юрыдычныя падставы апрацоўкі персанальных даных і самі такія даныя.
  • У рэкамендацыях указаны прыклады фармулёвак мэт апрацоўкі, якія не варта прымяняць у Палітыцы.
  • Дакумент размешчаны ў банку даных ”Правапрымяняльная практыка“ ІПС ”ЭТАЛОН-ONLINE“.

Рэкамендацыі па складанні дакумента, які вызначае палітыку аператара ў дачыненні да апрацоўкі персанальных даных