1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Увазе страхавых арганізацый!

Увазе страхавых арганізацый!

24.05.2022

9 чэрвеня бягучага года адбудецца тэматычны навучальны семінар ”Абарона персанальных даных пры ажыццяўленні страхавой дзейнасці“, у рамках якіх спецыялістамі Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных будуць раскрыты асаблівасці апрацоўкі персанальных даных у розных выпадках ажыццяўлення страхавой дзейнасці:

  • пры заключэнні і суправаджэнні дагавораў абавязковага страхавання,
  • пры заключэнні і суправаджэнні дагавораў добраахвотнага страхавання, у тым ліку добраахвотнага медыцынскага страхавання,
  • у прэтэнзійна-іскавай працы,
  • у дзейнасці кантакт-цэнтраў.

Акрамя таго, будуць асветлены агульныя палажэнні заканадаўства аб абароне персанальных даных, прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры па абароне персанальных даных, ключавыя пытанні апрацоўкі персанальных даных у сувязі з працоўнай дзейнасцю.

Праграма прадугледжвае бліц-сесію адказаў на пытанні слухачоў і разлічана на 6 лекцыйных навучальных гадзін.

Семінар праходзіць у анлайн-фармаце. Кошт навучання аднаго ўдзельніка – 150 беларускіх рублёў.

Бонус: разбор практычных кейсаў, прэзентацыйныя матэрыялы і шаблоны дакументаў для спецыялістаў, адказных за ажыццяўленне ўнутранага кантролю за апрацоўкай персанальных даных.