1. Главная
  2. Новости_Бел
  3. Актуальныя пытанні абароны персанальных

Актуальныя пытанні абароны персанальных даных у сферы аховы здароўя абмеркавалі ў БелМАПА

24.05.2022

20 мая 2022 года ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў рамках ”Школы арганізатара аховы здароўя“ прайшоў вебінар ”Абарона персанальных даных: што павінен ведаць кіраўнік арганізацыі аховы здароўя“.

У вэбінары прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі БелМАПА, спецыялісты Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, анлайн да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі ўстаноў аховы здароўя, у тым ліку медыцынскія работнікі з усіх рэгіёнаў краіны.

Адкрыў вэбінар першы прарэктар акадэміі Андрэй Платонаў, які адзначыў актуальнасць і асаблівую значнасць пытання абароны персанальных звестак.

Лічбавізацыя аховы здароўя, актыўнае развіццё медыцынскіх інфармацыйных сістэм, павышэнне ўзроўню якасці аказання медыцынскіх паслуг, – усё гэта непарыўна звязана з неабходнасцю прыняцця належных мер па абароне персанальных даных пацыентаў і кліентаў устаноў аховы здароўя. Асабліва востра перад медыцынскімі арганізацыямі паўстае пытанне інфармацыйнай бяспекі. Бо яны збіраюць і захоўваюць персанальныя даныя, вельмі адчувальныя для любога чалавека, – вынікі лабараторных і інструментальных даследаванняў, дыягназы, гісторыі хвароб.

Эксперты цэнтра раскрылі ключавыя пытанні абароны персанальных даных, у тым ліку прававыя падставы апрацоўкі персанальных даных ва ўстановах аховы здароўя, а таксама апрацоўкі такіх даных у сувязі з працоўнай (службовай) дзейнасцю, асобная ўвага была нададзена навучанню па тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне інфармацыі, абароне персанальных дадзеных .

Праведзены вэбінар атрымаў высокую ацэнку з боку ўдзельнікаў і запрошаных экспертаў у дадзенай вобласці.